Бц 10
Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.
Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі.
Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».
10  І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.
11  З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях
12  і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.
13  А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,
14  Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
15  А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,
16  Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,
17  Хівея, Аркея, Сінэя,
18  Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.
19  І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.
20  Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.
21  А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].
22  Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.
23  Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.
24  А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
25  А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
26  Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,
27  Гадарама, Узаля, Дыклю,
28  Аваля, Авімаэля, Шэву,
29  Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
30  Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход.
31  Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.
32  Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.