Ег 15
Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.
Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,
і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыхо­дзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыхо­дзіла да Адару, і паварочвала да Карка,
і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая.
Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану,
і ўзьнімалася да Бэт-Хоглі, і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы, і ўзьнімалася мяжа да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі.
І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насуп­раць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
10  З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу, і пераходзіла праз Тымну.
11  І даходзіла мяжа да паўночнага схілу Экрону, і заварочвала да Шыкарону, і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася на беразе мора.
12  Мяжой заходняй было Мора Вялікае з узьбярэжжам сваім. Гэта мяжа сыноў Юды наўкола паводле сем'яў іхніх.
13  Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА да Егошуа, — Кірыят-Арбу, бацьку Анака, значыць Хеўрон.
14  Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака.
15  Адтуль ён вырушыў суп­раць жыхароў Дэбіру, а Дэбір раней называўся Кірыят-Сэфэр.
16  І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку».
17  І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і [Халеў] даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
18  І сталася, што яна прыйшла, і намовіла [мужа], каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў сказаў ёй: «Што табе?»
19  Яна сказала: «Дай мне даб­раславенства. Калі ты даў мне зямлю Нэгеў, дай мне крыніцы водаў». І даў ёй [Халеў] крыніцы верхнія і нізавыя.
20  Гэта спадчына пакаленьня сыноў Юды паводле сем'яў іхніх.
21  Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,
22  Кіна, Дымона, Адада,
23  Кадэш, Хацор, Ітнан,
24  Зіф, Тэлем, Бэалёт,
25  Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,
26  Амам, Шэма, Малада,
27  Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,
28  Хецар-Шуал, Бээр-Шэва, Бізыётыя,
29  Баала, Іім, Эцэм,
30  Эльталяд, Хесіль, Харма,
31  Цыклаг, Мадмана, Сансана,
32  Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць і вёскі іхнія.
33  А ў Шэфэлі: Эштаол, Цора, Ашна,
34  Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,
35  Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,
36  Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць і вёскі іхнія.
37  Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,
38  Дылеан, Міцпа, Ёктээль,
39  Ляхіш, Бацкат, Эглён,
40  Каббон, Лахмас, Кітліш,
41  Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць і вёскі іхнія.
42  Лібна, Этэр, Ашан,
43  Іфтах, Ашна, Нэсіб,
44  Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.
45  Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.
46  І ад Экрону аж да мора — усё, што каля Ашдоду, і вёскі іхнія.
47  Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар [вакол].
48  А ў гарах: Шамір, Яттыр, Сахо,
49  Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,
50  Анаў, Эштэмоа, Анім,
51  Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
52  Араб, Дума, Эшан,
53  Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,
54  Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.
55  Маон, Кармэль, Зіф, Юта,
56  Езрээль, Ёкдэам, Занаах,
57  Каін, Гіва і Тымна — дзесяць гарадоў і вёскі іхнія.
58  Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,
59  Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.
60  Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія.
61  У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,
62  Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн- Геды — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.
63  Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.