Лікі 29
У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас.
Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы [складайце іх] на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ.
У дзясяты [дзень] таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць.
І складзіце ў ахвяру цэла­спаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
10  і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.
11  І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача ахвяры за грэх дзеля перамольваньня і цэласпаленьня заўсёднага разам з яго ахвярамі хлебнымі і вадкімі.
12  А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.
13  І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатыр­наццаць ягнят аднагадовых без заганы,
14  і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка; дзьве дзясятыя на аднаго барана,
15  і адну дзясятую на кожнага з чатырнаццаці ягнят.
16  І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
17  У другі дзень [ахвяруеце] дванаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
18  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
19  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
20  У трэці дзень [ахвяруеце] адзінаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
21  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
22  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
23  У чацьвёрты дзень [ахвяруеце] дзесяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
24  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
25  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
26  У пяты дзень [ахвяруеце] дзевяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
27  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
28  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
29  У шосты дзень [ахвяруеце] восем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
30  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
31  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
32  У сёмы дзень [ахвяруеце] сем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
33  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
34  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
35  У восьмы дзень будзе ўрачысты сход; ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць.
36  І складзіце цэласпаленьне, ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,
37  і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
38  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
39  Гэта маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, апрача [таго, што ахвяруеце] паводле шлюбаваньняў вашых і як дабраахвотныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя”».