Бц 10
1 Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.
2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
4 Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.
5 Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі.
9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.
11 З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях
12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.
13 А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,
14 і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,
16 і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,
17 і Хівея, і Аркея, і Сінея,
18 і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.
19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.
20 Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
21 А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].
22 Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.
23 Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.
24 А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
25 А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
26 Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,
27 і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,
28 і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,
29 і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
30 Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход.
31 Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.