Пс 11
 1  Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: “Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка?”   
 2  Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам.   
 3  Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік?   
 4  ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.   
 5  ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.   
 6  Дажджом спашле Ён пасткі на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга,   
 7  бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.