Пс 93
 1  ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.   
 2  Умацаваны пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты — спакон вякоў!   
 3  Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.   
 4  Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.   
 5  Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!