Пс 113
 1  Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА!   
 2  Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!   
 3  Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!   
 4  Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.   
 5  Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні   
 6  і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;   
 7  Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага,   
 8  каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;   
 9  Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!