Ёў 25
1  І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:
2  «Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!
3  Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
4  Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
5  Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.
6  Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».