Пс 87
1  Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
2  Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
3  Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
4  Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
5  А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго».
6  ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях)
7  І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!»