Бц 5
Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,
мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.
І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.
І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.
І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.
І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.
І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.
І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.
10  І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
11  І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.
12  І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.
13  І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
14  І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.
15  І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.
16  І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
17  І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.
18  І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха.
19  І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
20  І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр.
21  І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.
22  І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
23  І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў.
24  І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.
25  І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.
26  І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.
27  І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр.
28  І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына,
29  і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”.
30  І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
31  І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр.
32  І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта.