Пс 128
1  Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
2  Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
3  Жонка твая ў доме тваим будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
4  Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА.
5  І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,
6  і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!