Пс 132
Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,
як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якубаваму:
“Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,
ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,
пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якубавага!”
Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.
Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.
Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ў месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!
Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!
10  Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!
11  Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: “Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, пасаджу на пасадзе тваім.
12  І калі сыны Твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім”.
13  Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:
14  “Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.
15  Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.
16  І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.
17  Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
18  Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма”.