Пс 137
Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.
На вербах сярод яго мы павесілі нашыя гусьлі.
Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: “Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!”
Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў чужой зямлі?
Калі я забудуся цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая!
Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць цябе, калі не ўзніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!
Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі казалі яны: “Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!”
Дачка Бабілёнская, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!
Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.