Пс 47
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!
Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.
Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.
Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)
Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.
Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!
Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.
Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.
10  Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.