Пс 64
Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!
Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,
якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,
каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.
Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: “Хто гэта ўбачыць?”
Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].
І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,
і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.
10  І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.
11  Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.