Пс 67
Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.
Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)
каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.
Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)
Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!
Няхай дабраславіць нас Бог і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!