Ёў 25
І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:
«Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!
Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.
Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».