КНІГА ПСАЛЬМАЎ   
 Пс 1
 1  Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,   
 2  бо да закону ГОСПАДА імкненьне яго і пра закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.   
 3  І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.   
 4  Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.   
 5  Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі на сходзе праведных,   
 6  бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.