Пс 4
 1  Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.   
 2  Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў ўцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!   
 3  Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях.)   
 4  Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.   
 5  Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)   
 6  Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!   
 7  Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!   
 8  Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)   
 9  У супакоі лягу я і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.