Пс 3
 1  Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго.   
 2  ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!   
 3  Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях).   
 4  Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю.   
 5  Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях).   
 6  Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.   
 7  Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.   
 8  Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.   
 9  У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).