Пс 52
 1  Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,   
 2  калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: “Давід прыйшоў у дом Абімэлеха”.   
 3  Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!   
 4  Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!   
 5  Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)   
 6  Любіш усе словы шкадлівыя, о, язык падступны.   
 7  Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)   
 8  І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:   
 9  “Вось чалавек, што ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго і ўмацоўваўся ў сваёй зласьлівасьці”.   
 10  А я, як аліўка зялёная ў доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.   
 11  Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.