Пс 99
 1  ГОСПАД валадарыць, няхай дрыжаць народы! Ён сеў на херубімаў, няхай ўзварухнецца зямля!   
 2  Вялікі ГОСПАД на Сыёне, Ён узвысіўся па-над усімі народамі.   
 3  Няхай славяць імя Ягонае вялікае і страшнае; [бо] сьвятое яно!   
 4  І моц Валадара, Які любіць суд. Ты ўстанавіў справядлівасьць, Ты суд і праведнасьць учыніў у Якубе.   
 5  Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся ля падножжа стоп Ягоных, [бо] сьвяты Ён!   
 6  Майсей і Аарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, што клічуць імя Ягонае; яны клікалі ГОСПАДА, і Ён адказаў ім.   
 7  У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі сьведчаньні Ягоныя і пастановы, якія Ён даў ім.   
 8  ГОСПАДЗЕ, Божа наш, Ты адказваў ім. Ты быў для іх Богам, Які прабачаў іх і адплочваў за ўчынкі.   
 9  Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся перад гарой Яго сьвятою, бо сьвяты ГОСПАД, Бог наш!