Пс 116
 1  Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,   
 2  бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].   
 3  Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.   
 4  І паклікаў я імя ГОСПАДА: “Збаў, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!”   
 5  Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.   
 6  ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.   
 7  Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.   
 8  Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.   
 9  Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.   
 10  Я веру, дык гавару: “Я моцна прыгнечаны”.   
 11  Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Усе людзі хлусяць!”   
 12  Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?   
 13  Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.   
 14  Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.   
 15  Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных.   
 16  О ГОСПАДЗЕ! Я ж слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.   
 17  Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.   
 18  Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,   
 19  у панадворках дому ГОСПАДАВАГА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!