Пс 129
 1  Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —   
 2  шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.   
 3  На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.   
 4  ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.   
 5  Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!   
 6  Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,   
 7  і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.   
 8  I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!”