Пс 130
1 Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
2 Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
3 Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто устаіць?
4 Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
5 Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
6 Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
7 Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
8 і Ён выбавіць Ізраіль ад ўсіх беззаконьняў ягоных.