Бц 10
Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.
Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі.
Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
10  І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.
11  З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях
12  і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.
13  А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,
14  і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
15  А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,
16  і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,
17  і Хівея, і Аркея, і Сінея,
18  і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.
19  І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.
20  Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
21  А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].
22  Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.
23  Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.
24  А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
25  А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
26  Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,
27  і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,
28  і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,
29  і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
30  Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход.
31  Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
32  Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.