Разьдзел 19
Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.
Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць.
Неразумнасьць чалавека кры?віць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.
Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.
Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.
Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны — бліжні чалавеку, які [дае] падарункі.
Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.
Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.
Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.
10  Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.
11  Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.
12  Гнеў валадара — як ры?каньне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.
13  Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].
14  Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.
15  Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
16  Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.
17  Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
18  Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычы?ніцца да загубы яго душа твая.
19  Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
20  Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
21  Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.
22  Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.
23  Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.
24  Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.
25  Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.
26  Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.
27  Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.
28  Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.
29  Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.