Разьдзел 9
Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў яго,
закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала свой стол.
Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:
«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
«Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,
пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».
Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы, вучы праведнага, і ён павялічыць веды.
10  Пачатак мудрасьці — страх ГОСПАДАЎ, і веданьне Сьвятога — розум.
11  Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.
12  Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.
13  Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;
14  сядзіць ля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,
15  каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:
16  «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
17  «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».
18  І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.