Пс 122
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: “Хадзем у дом ГОСПАДА!”
Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!
Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,
куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДАВЫ, як сьведчаньне для Ізраіля славіць імя ГОСПАДА,
бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.
Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць спакой тыя, што любяць цябе.
Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт у палацах тваіх.
Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: “Супакой табе!”
Дзеля дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.