Пс 20
Кіраўніку хору: псальм Давіда.
Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца.
Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае,
каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.
Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.
10  Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!