Пс 82
 1  Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:   
 2  Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)   
 3  Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.   
 4  Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!   
 5  Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!   
 6  Я сказаў: “Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага,   
 7  аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў.   
 8  Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.