Пс 100
1  Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, ўся зямля!
2  Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце прад аблічча Ягонае з хвалою!
3  Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
4  Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
5  Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!