Пс 113
Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА!
Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!
Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!
Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.
Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні
і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;
Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага,
каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;
Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!